Пра катастрофу, прэзідэнцкія выбары і выхад з крызісу
Павел Глоба прадказвае вялікую катастрофу ў Беларусі ў канцы 2010 года і распавядае, як будуць праходзіць наступныя прэзідэнцкія выбары. Больш за тое, ён ведае іх вынік, а таксама кажа, што Беларусі сусветны крызіс не вельмі пагражае.
Павел Глоба: “У Беларусі ўсё пакуль што будзе дастаткова прадказальна, гэтаму закладам ваш прэзідэнт. Усё ж такі ён будзе дастаткова доўга ў вас. Наступныя выбары яго ўжо будуць не такімі лёгкімі, як раней. Гэта будзе справакавана апазіцыяй, якая да таго часу ўжо здолее падрыхтавацца... Ёсць небяспека праблем і нават катастрофы праз два гады на адным з даволі буйных заводаў. Хутчэй за ўсё, гэта будзе на поўдні, у раёне Гомеля, Мазыра. Гэта канец 2010 - пачатак 2011 года. Увогуле, гэта будзе катастрафічны час - дзесятыя гады XXI стагоддзя.
Што тычыцца агульнай сітуацыі, то для Беларусі вельмі пазітыўна, што яна закансервавалася ў палітычным стане. Яна захаваецца ў дастаткова добрападрыхтаваным стане для магутнейшага рыўка, які адбудзецца ў канцы сусветнага эканамічнага крызісу — гэта будзе пасля 2020 года. Свет упаўзае ў найцяжэйшы крызіс, і тое, што было ў мінулым годзе, гэта нават не пачатак. Пачатак - сур’ёзны - будзе ў 2012 годзе. А Беларусь зможа захавацца”.
Поделись с друзьями этой темой!