PDA

Просмотр полной версии : Конкурс «Belarus Press Photo 2011»



JAHolper
16.05.2011, 22:10
http://www.zhodino.eu/attachment.php?attachmentid=200&stc=1&d=1305569454
Конкурс праводзіцца ўсяго ў другі раз, але ўжо сёлета пераможцы мусілі атрымоўваць свае ўзнагароды ў паўпадпольных умовах. Спадзяванні арганізатараў зладзіць урачыстую цырымонію ў Музеі гісторыі і культуры Менску разбіліся аб цвердалобасць адміністрацыі гэтай установы. Азнаёміўшыся з працамі пераможцаў «BPP 2011», прадстаўнікі музея заявілі арганізатарам, што іх цырымонія і выстава ў музеі адбыцца не можа праз «нізкую эстэтычную вартасць фатаграфій». Тое, што здымкі адбіралі аўтарытэтныя эксперты з суседніх з Беларуссю краін, для музейшчыкаў не мела значэння. Хаця, магчыма, прычына зусім у іншым. Сярод прац-пераможцаў ёсць некалькі фота з Плошчы, а таксама (крый, Божа!) партрэт Уладзіміра Някляева, судовы працэс над якім яшчэ не завяршыўся.

Але «Гасподзь з імі…», як заявіў вядоўца цырымоніі узнагароджвання Аляксандр Памідораў пра адміністрацыю Музея гісторыі і культуры Менска.

Свае ўзнагароды пераможцы «BPP 2011» атрымоўвалі ў памяшканні фотастудыі «Знята». Атрымалася ўтульна і прыемна, хоць у невялікай залі камеры не было дзе ўпасці праз неверагодную шчыльнасць фатографаў і іх прыхільнікаў.

Слова перад прысутнымі ўзяў адзін з арганізатараў конкурсу, Сяргей Міхаленка: «Хачу ўсіх павіншаваць з тым, што конкурс адбыўся. Другі раз нам было лягчэй, але складанасці па-ранейшаму існуюць. Робячы гэты конкурс, мы спазнаем людзей, а гэта самае галоўнае». Арганізатары не разменьваліся на фармальнасці і аддалі мікрафон у валоданне вядоўцу Аляксандру Памідораву. Памідораў за справу агучвання спісу пераможцаў узяўся спрытна і даў рады васьмі намінацыям за паўгадзіны. Ільвіную частку ўзнагародаў атрымалі добра знаёмыя беларускім фатографам і журналістам Андрэй Лянкевіч, Віктар Драчоў і Наталля Аблажэй. А вось з Гран-пры атрымаўся сапраўдны сюрпрыз.

Canon EOS 7D, які адыграў ролю галоўнага прыза «Belarus Press Photo 2011», паедзе ў Жодзіна разам з Сяргеем Гудзіліным.

Малады фатограф атрымаў Гран-пры за фота, зробленае падчас службы ў войску. Мяркуючы па рэакцыі, узнагарода стала для яго вялікай нечаканасцю. «Дэмбель непазбежны!» — толькі і змог выціснуць з сябе Сяргей, пазуючы з узнагародай перад фотакамерамі. Яно вядома — фатографу роля мадэлі не зусім звычная.

Пераможная серыя фотаў Сяргея Гудзіліна - http://nn.by/?c=ar&i=50398

Сяргей Гудзілін нарадзіўся ў 1987-м у Жодзіне. Як фатограф і як рэпарцёр самавук. Ягоным універсітэтам быў Малады Фронт.

Источник: nn.by